Научная статья на тему 'ГІСТОРЫЯ ПРАКТЫКІ АМПУТАЦЫЙ У СУВЯЗІ З ВАЕННЫМІ ДЗЕЯННЯМІ. ЧАСТКА 1. РАМЯСТВО АМПУТАЦЫЙ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVIII СТАГОДДЗЯ'

ГІСТОРЫЯ ПРАКТЫКІ АМПУТАЦЫЙ У СУВЯЗІ З ВАЕННЫМІ ДЗЕЯННЯМІ. ЧАСТКА 1. РАМЯСТВО АМПУТАЦЫЙ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVIII СТАГОДДЗЯ Текст научной статьи по специальности «Медицинские науки и общественное здравоохранение»

CC BY
0
0
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
крывацёк / гангрэна / гемастаз / прыпяканне / лігатуры / агнястрэльныя раненні / bleeding / gangrene / hemostasis / cauterization / ligatures / gunshot wounds

Аннотация научной статьи по медицинским наукам и общественному здравоохранению, автор научной работы — А. А. Бахта, Н. Я. Хільмончык

Ампутацыі канечнасцяў з’яўляюцца адной з самых старых вядомых чалавецтву хірургічных аперацый. За тысячагоддзі медыцынскай практыкі тэхніка ампутацый увесь час змянялася і ўдасканальвалася ці то пад уплывам вынаходніцтваў выдатных дзеячоў медыцыны, ці новых этапаў тэхнічнага прагрэсу. У першай частцы дадзенага артыкула на аснове літаратурных крыніц узноўлены асноўныя этапы развіцця майстэрства ампутацый ад першабытнай эпохі да другой паловы XVIII стагоддзя ў непасрэднай звязцы з эвалюцыяй ваеннай справы, адзначаны ключавыя вынаходніцтвы і ўплывовыя асобы. Далейшае развіццё рамяства ампутацый ад другой паловы XVIII стагоддзя да сучасных часоў разглядаецца ў другой частцы артыкула.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

HISTORY OF AMPUTATION PRACTICE IN CONNECTION WITH WARFARE. PART 1. ART OF AMPUTATIONS FROM THE ANCIENT TIMES TO THE SECOND HALF OF XVIII CENTURY

Limb amputations are one of the oldest surgical operations that are known to the humankind. Over the millennia of medical practice, the technique of amputations has been constantly changing and improving, either under the influence of the inventions made by outstanding surgeons or new stages of technical progress. In the first part of the article on the ground of literary sources, the main stages of the development of the mastership of amputation from the Primitive era to the second half of the XVIII century in direct connection with the evolution of warfare as well as key inventions and outstanding personalities are reviewed. The further development of the art of amputations from the second half of the XVIII century to Modern times is reviewed in the second part of the article.

Текст научной работы на тему «ГІСТОРЫЯ ПРАКТЫКІ АМПУТАЦЫЙ У СУВЯЗІ З ВАЕННЫМІ ДЗЕЯННЯМІ. ЧАСТКА 1. РАМЯСТВО АМПУТАЦЫЙ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVIII СТАГОДДЗЯ»

УДК 616-089.873:355.01(091) doi:10.25298/2221-8785-2024-22-3-282-287

Г1СТОРЫЯ ПРАКТЫК1 АМПУТАЦЫЙ У СУВЯЗ1 З ВАЕННЫМ1 ДЗЕЯННЯМ1. ЧАСТКА 1. РАМЯСТВО АМПУТАЦЫЙ 'И) СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОУ ДА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ

XVIII СТАГОДДЗЯ А. А. Бахта, Н. Я. Хтьмончык

Гродзенск1 дзяржауны медыцынск1 ушверстэт, Гродна, Беларусь

Ампутацый канечнасцяу з'яуляюцца адной з самых старых вядомых чалавецтву х1рург1чных аперацый. За тысячагоддз1 медыцынскай практык тэхтка ампутацый увесь час змянялася I удасканальвалася ц1 то пад уплывам вынаходтцтвау выдатных дзеячоумедыцыны, ц1 новых этапау тэхтчнага прагрэсу. У першай част-цы дадзенага артыкула на аснове лгтаратурных крынщ узноулены асноуныя этапы развщця майстэрства ампутацый ад першабытнай эпохI да другой паловы XVIII стагоддзя у непасрэднай звязцы з эвалюцыяй ваен-най справы, адзначаны ключавыя вынаходнщтвы I уплывовыя асобы. Далейшае развщцё рамяства ампутацый ад другой паловы XVIII стагоддзя да сучасных часоу разглядаецца у другой частцы артыкула.

Ключавыя словы: крывацёк, гангрэна, гемастаз, прыпяканне, л1гатуры, агнястрэльныя ранент.

Для цитирования: Бахта, А. А. Псторыя практыю ампутацый у сувязг з ваеннытг дзеяннямг. частка 1. Рамяство ампутацый са старажытных часоу да другой паловы XVIII стагоддзя / А. А. Бахта, Н. Я. Хтьмончык //Журнал Гродненского государственного медицинского университета. 2024. Т. 22, № 3. С. 282-287. https://doi.org/10.25298/2221-8785-2024-22-3-282-287.

Ампутацыя (лат. amputatio - адсячэнне) -аперацыя выдалення перыферычнага аддзела канечнасщ щ шшага органа (матка, малочная залоза etc.). Часцей за усе тэрмш «ампутацыя» прымяняецца у адносшах да аперацып па вы-даленш частю канечнасщ пры перасячэнш яе памiж суставами Адсячэнне канечнасщ щ пе-рыферычнай яе частю праз сустау называюць вычляненнем щ экзартыкуляцыяй [1].

Мэта дадзенага даследавання - на аснове лгаратурных крынщ вывучыць i узнавщь псто-рыю эвалюцып хiрургiчнай практыю ампутацый на працягу ад старажытных часоу да сучаснасщ, адзначыць важныя персанали i вынаходнiцтвы, якiя яе вызначалi, а таксама акцэнтаваць увагу на змены, яюя прыунёс у яе таю уплывовы фак-тар, як прагрэс ваеннай справы. Першая частка артыкула ахоплiвае перыяд ад першабытных часоу да другой паловы XVIII стагоддзя.

Першыя вядомыя нам ампутацый адносяцца да часоу неалiту - каля 4900 год да н. э. - аб яюх сведчыць знойдзены недалёка ад Парыжа шюлет мужчыны з адрэзанымi прымiтыунымi шстру-ментамi касцьмi пальцау i юсщ, а таксама адбгг-кi рук неандэртальцау з адсутнымi пальцамi на сцянах пячор у Iспанii. Можна меркаваць, што у той час ампутацый былi у асноуным або трау-матычнымi, або рытуальнымi, або з'яулялюя вынiкам перанесенага захворвання (напрыклад лепры) цi уздзеяння нiзкiх тэмператур [2, 3].

Медыцынсюя веды Старажытнай Iндыi дай-шлi да нас у выглядзе свяшчэнных гiмнау (ве-дау). Першая у свеце тсьмовая згадка аб ампу-тацыях знаходзщца у зборнiку гiмнау «Рыгведа» (складзены прыкладна у XVIII ст. да н. э.), якi распавядае пра каралеву Вiшплу, якая атрымала раненне у бiтве i перанесла ампутацыю нагi [3]. Перавязка сасудау шдыйцам яшчэ была невядо-ма, але яны умелi спыняць крывацёкi звязваль-нымi сродкамi, холадам, прыцiскам. «Сушру-та Самхга» рэкамендуе ампутацыi юсцей рук

i ступняу у выпадку, калi крывацёк немагчыма спынiць iншымi сродкамi [4, 5].

Упершыню аб ампутацый як сродку пакаран-ня апавядае Кодэкс вавiлонскага цара Хамура-пi, складзены прыблiзна у 1750-х гадах да н. э. Закон № 318 абвяшчае: «Калi лекар зрабiу чала-веку цяжкую аперацыю бронзавым нажом i забiу гэтага чалавека, цi ён ускрыу бяльмо у гэтага ча-лавека бронзавым нажом i выкалау вока гэтаму чалавеку, то [гэтаму лекару] патрэбна адсекчы юсць рую» [6]. Падобныя аперацыi былi у далей-шым даволi распаусюджаны на землях Блiжняга Усхода, праз што мнопм людзям, якiя перане^ ампутацыю, прыходзiлася насiць з сабой спецы-яльныя сертыфiкаты, якiя служылi сведчаннем аб тым, што яна была праведзена з медыцынсюх прычын, а не у вынiку здзейсненага злачынства [2].

На жаль, варварская практыка ампутацыi у якасцi пакарання не зжыла сябе i у Новы, i Най-ноушы час. З 1885 па 1908 гг. у т. зв. «Вольнай дзяржаве Конга» - асабiстым уладаннi бельгш-скага караля Леапольда II (1835-1909) - за не-выкананне норм па зборы гумы каланiяльныя войсю адсякалi зняволеным афрыканскiм абары-генам юсщ рук [7]. У наш час да таюх санкцый звяртаюцца баевiкi Талiбана у Афганiстане [8].

Урачы Старажытнага Егiпта, як сведчыць па-трус Смiта, датаваны XVII стагоддзем да н. э., з вялшай неахвотай праводзiлi аперацыi i лячылi раны, звязаныя з моцнымi крывацёкамi. Аднак выяуленая у фiванскiм некропалi мумiя жанчы-ны, якая жыла у часы праулення фараона Амен-хатэпа II (XV-XIV ст. да н. э.), дазваляе выказаць здагадку, што у той перыяд егшцяне ужо умелi праводзiць дыстальныя ампутацыi: на правай назе мумп захавауся драуляны пратэз вялiкага пальца з пазногцевым ложам, якi прымацоувау-ся да ступнi скуранымi накладкамi [6].

Адна з першых згадак аб ампутацыях у Еуро-пе належыць старажытнагрэчаскаму псторыку i

географу Герадоту (484-425 да н. э.). Ён распа-вядае аб палонным персщсюм салдаце, якi каля 484 г. да н. э. здолеу збегчы, адрэзаушы закава-ную у ланцугi нагу, якую у далейшым замяшу драуляным пратэзам [9].

Першым ампутацыю канечнасцi, пашкоджа-най гангрэнай, ашсау Гiпакрат (каля 460-377/356 да н. э.) у сачыненш «Аб суставах». Тэкст свед-чыць, што аперацыю праводзiлi цыркулярным (гiльятынным) метадам у межах мертвай тканю, рану куксы не зашывалi, а лячылi павязкамi з рознымi лекавымi сродкам^ чакаючы краявога некрозу косцi, яго аддзялення i загойвання раны, якое працягвалася некалькi месяцау [6]. Для ан-тысептыкi Гiпакрат рэкамендавау лщь на раны вiно [10].

Усячэнне у межах гангрэнознай тканкi дазва-ляла не ужываць анестэзiю, а таксама пазбегну-ць машунага крывацёку. Гемастаз старажытныя грэкi ажыццяулялi апусканнем куксы канечнасщ у кiпячы алей, смалу щ прыпяканнем сасудау з вонкавымi тканкамi распаленым металам, што часта прыводзша да развiцця балявога шоку i некрозу мяккiх тканак, таму не дзiуна, што Гша-крат намагауся пазбягаць такiх метадау пры правядзеннi аперацый [5]. Старажытная меды-цынская прымаука гаворыць: «тыя хваробы, што не лечацца лекам^ лечыць жалеза; тыя, што не лечыць жалеза, лечыць агонь; тыя ж, што не лечыць агонь, вылечыць немагчыма» [2].

У I ст. да н. э. - I ст. н. э. у Старажыт-ным Рыме працавау «Цыцэрон сярод урачоу» Аул Карнэлiй Цэльс (каля 25 г. да н. э. - каля 50 г. н. э.). Ён быу першым аутарам, яю прапа-навау ампутацыi з усячэннем па жыццяздольнай тканцы. Акрамя гэтага Цэльс атсвау такiя новыя тэхнiкi, як накладанне джгута пры крывацёках з ран канечнасцяу, перапшоуванне касцей праксь мальна плоскасцi сячэння мяккiх тканак, накладанне на буйныя сасуды лiгатур з мэтай спынщь крывацёк, выкройванне рэзерву покрыуных мя-ккiх тканак для прыкрыцця куксы без нацяжэн-ня, прыкладанне да раны губак, змочаных во-цатам, а таксама падпiлоуванне косщ рашпiлем перад закрыццём раны [3,5,10]. Грэчасюя урачы таго часу, Гелiядор (I ст. н.э.) i Арх^ен (каля 1-11 ст. н.э.), падзялялi погляды Цэльса на апе-рацьи у межах мяккiх тканак i звярталiся да ам-путацый канечнасцяу не толью у выпадках ган-грэны, а i таксама пры наяунасщ язвау, пухлiн, дэфармацый i траумау [4, 6].

Нягледзячы на працы Цэльса, яго шавацый-ныя метады накладання лiгатур i усячэння у межах жыццяздольнай тканкi былi забытыя на доУгiя стагоддзi. Ужо у II стагоддзi Гален (129200/216) зноу аперыравау праз гангрэнозныя тканкi, як i у VII стагод^ Павел Эгiнскi (625690), яю таксама выкарыстоувау для гемастазу распаленае жалеза [4, 6].

У перыяд Сярэднявечча, калi, у сувязi са стра-тай мноства тсьмовых крынiц старажытнасцi у вынiку падзення Заходняй Рымскай iмперыi, даг-матамi хрысцiянскай царквы, якiя абмяжоУвалi спазнанне, а таксама бясспрэчным панаваннем галешчнай дактрыны, медыцына у Еуропе прак-

тычна не развiвалася, а то i рабiла крокi назад, найбольш развiтай з'яулялася арабская хiрургiя.

Хоць арабсюя урачы у барацьбе з гангрэнай у асноуным выкарыстоУвалi прыпяканне, ужо у Х стагоддзi хiрург з Аль-Андалуса Абу аль-Кашм аль-Захравi (936-1013), таксама вядомы пад лащшзаваным iмем Абулькасiс, ампутавау канечнасщ людзям у выпадках укусау атрутнымi змеямi, скарпiёнамi i павукамi. У 1000 г. ён вы-пусщу працу пад назвай «КiраУнiцтва для таго [урача], як не у стане скласцi [такое]», трынац-цаты том якога называецца «Трактат аб хiрургii i iнструментах» i уяуляе сабой першую у свеце шюстраваную кнiгу па хiрургii. У ей аль-Захравi апiсвае многiя свае метады правядзення ампута-цый. Аперыравау ён у межах жывой тканкi, а для гемастазу выкарыстоувау перавязванне i прыпяканне сасудау, адсячэнне артэрый i нацiскныя павязкi [4, 6].

Таксама як i Гелiядор, аль-Захравi не ампутавау канечнасцi у выпадку, калi гангрэна рас-паусюджвалася вышэй за каленны цi локцевы сустау, баючыся, што крывацёк з больш буйных сасудау спынiць не атрымаецца. Тым не менш, у сваей працы аль-Захравi прыводзiць выпадак, калi ён адмовiуся аперыраваць пацыента з поу-насцю ахопленай гангрэнай рукой. Пацыент вярнууся у свой родны горад, дзе iншы хiрург усе ж ампутавау яму руку, i ён ачуняу [6]. Факт таго, што аль-Захравi прызнау, што быу няпра-вы i прывеу гэтую псторыю у якасцi навучан-ня шшым урачам, не можа не выкткаць павагi i сведчыць аб высоюм прафесiяналiзме i адданас-цi сваёй справе.

Некаторую справядлiвасць боязi блiзкаус-ходнiх урачоу перад ампутацыямi добра адлю-строувае выпадак, апiсаны арабсюм фарысам (араб. - - рыцар) i паэтам Мажд ад-Дзшам Усамай iбн-Мункiдам (1095-1188): нейкi урач з Лiвана (на той час тэрыторыи, падзеленыя памiж графствам Трыпалi i Ерусалiмскiм каралеу-ствам) лячыу еурапейскага рыцара-крыжаносца ад язвы на назе прыпаркамц у справу умяшауся франкскi урач, i спытау рыцара, чаму той аддае перавагу: памерщ з двума нагамi щ жыць з ад-ной? Рыцар абрау жыць з адной нагой, франксю урач паклiкау ваяра з сякерай, i той адсёк хворую нагу у два удары, у вышку чаго крыжаносец памёр ад крывацёку [4].

У Еуропе у часы аль-Захравi медычнай справай займалюя у асноуным святары як найбольш адукаваная частка насельнщтва. Яны ж займалiся i ампутацыямi да таго часу, пакуль у ХП-ХШ ст. царква не забаранша святарам пралiваць кроу, «якая з'яуляецца асяроддзем для раслiннага i жыццёвага духау». Свецкiя урачы, якiя сцераглюя гневу царквы, таксама перасталi рабщь крывавыя аперацыi i практычна цалкам пакiнулi хiрургiю на цырульнiкау, яюя выкон-валi аперацыi разам са стрыжкай валасоу [6].

Выбiтны французю урач XIV стагоддзя Гi дэ Шалiяк (1300-1368) пiсау аб неабходнасщ ампутацый i экзартыкуляцый з дапамогай хiрур-гiчнага нажа, пiлы, прыпякання распаленым жалезам i кiпячым алеем, пры гэтым асцярожна

дадаючы, што сам ён таюя аперацып не правод-3iy [4]. Замест гэтага дэ Шалiяк «абгортвау ка-нечнасць у асаблiвы смалiсты пластыр, паверх пластыра абгортвау By3Ki бшт i пакщау да таго моманту, пакуль не адбывалася [змярцвенне i] аддзяленне выдаляемай канечнасцi <...> Пры ампутацыи нажом дэ Шалiяк перацягвау канеч-насць вышэй i шжэй за месца разрэзу» [6].

Яшчэ адзiн францyзскi урач Анры дэ Мандэ-вiль (1260-1320), як i дэ Шалiяк, выкарыстоувау прыпяканне для барацьбы з iнфiкаваннем ран i каб пазбегнуць сэпсiсy. Акрамя гэтага, дэ Ман-дэвiль, у адрозненне ад закладзенай Гiпакратам практыкi пакщаць куксы ампутаваных канечнасцяу адкрытымi для загойвання гранyляцыямi, выступау за закрыццё ран. У гэтай практыцы ён шоу услед за такiмi урачам^ як yдзельнiк Пя-тага крыжовага паходу i заснавальнiк балонскай хiрyргiчнай школы Уга Барганьенi (1160-1259), а таксама яго сын i вучань Тэадорык Барганьеш (1205-1296). Абодва ггальянсюя лекары, што ха-рактэрна, выстyпалi за ужыванне вiна у якасцi антысептыка i сyпрацьстаялi панаваушым у iх часы поглядам аб т.зв. «пахвальным гное» - калi iнфекцыя лiчылася неад'емнай часткай паспяхо-вага лячэння раны [2].

Створаная чалавекам агнястрэльная зброя карэнным чынам пауплывала на уяуленне сярэд-нявечных лекарау па ранах. Свiнцовыя кyлi, якiмi стралялi з тшчаляу, рyчнiц i аркебуз, а таксама выпушчаныя з гармат каменныя i свш-цовыя ядры i iх асколкi наносш калецтвы, якiя значна адрознiвалiся ад вядомых раней ран, на-несеных халоднай зброяй. Урачы больш не мага спадзявацца на рэкамендацыi старажытных калег, i былi вымушаны карыстацца асабiстымi назiраннямi i вопытам [5].

У 1497 г. нямецю палявы цырульшк Iеронiм Брyншвiг (1450-1533) у сваей «Кшзе аб лячэннi ран», а услед за iм у 1515 г. французсю палявы цырyльнiк i асабюты урач Папы Юлiя II (14431513) Джаванi да Biro (1450/60-1525) у трактаце «Практыка i хiрyргiя» заявiлi, што усе агнястр-эльныя раны з'яуляюцца атрyчанымi, паколью аснова пораху - салетра - лiчылася атрутнай. Гэта сцвярджэнне падмацоувалася назiраннем счарнелых ад пораху ран, да чаго прыводзша практыка стральбы з блiзкiх дыстанцый, якую дыктавала вялiкая недакладнасць агнястрэльнай зброi таго часу. Бруншв^ i да Biro прапанавалi лячыць такiя раны «агнём», паколькi лiчылi, што высокая тэмпература дазваляла нейтралiза-ваць тратушую у арганiзм атруту. Услед за iмi палявыя цырyльнiкi ушх армiй Еуропы пачалi апускаць трауматычныя куксы у кiпячы алей цi залiваць яго у уваходныя адтyлiны ран [4, 6].

Менав^а такую тэхнiкy прымяшу у 1536 г. у Турыне малады францyзскi цырyльнiк Амбруаз Парэ (1510-1590), як суправаджау армiю кара-ля Франсуа I (1494-1547) у яго ваеннай кампани у Ггалп. Прытрымлiваючыся запаветау да Biго i прыкладу сваiх калег, Парэ залiваy у агнястрэль-ныя раны юпячы бyзiнны алей, а ампyтацыi пра-водзiy пад джгутам, пасля чаго прыпякау сасуды куксы распаленым жалезам.

Аднак ужо у 1543 г. пасля б^вы да Парэ у Турын прывязлi столькi раненых, што яму не ха-пiла алею на ушх. Астатнiм Парэ наклау павязкi, прамочаныя сродкам з яечнага жаутка, ружовага алею i шкiпiнарy. На наступны ранак Парэ, якi усю ноч баяуся, што гэтыя салдаты загiнyць ад iнфекцыi, знайшоу iх у лепшым стане, чым тых, каму прыпёк раны па методыцы да Biго. Апош-нiя лiхаманiлi, iх раны былi запаленыя i вельмi балючыя, а у хутюм часе яны пачалi памiраць ад гангрэны. У той жа час раны ваяроу з павязкамi не былi запаленыя, а самi яны пасля некальюх перавязак пачалi ачуньваць. Пасля гэтага выпад -ку Парэ вырашыу больш нiколi не падвяргаць салдат з агнястрэльнымi раненнямi прыпяканню алеем, што стала першым з яго двух найбуй-нешых адкрыццяу, якiя далi яму iмя аднаго з самых вядомых i заслужаных ваенных хiрyргаy у гiсторыi [2, 6].

Другое адкрыццё Парэ, па сyтнасцi, не было яго адкрыццём. Спыненне крывацёку лiгатyрамi пры лячэннi ран да яго праводзш i да Biro, i дэ Шалiяк, i аль-Захрав^ i iбн Сiна (980-1037). Але менав^а Парэ адрадзiy старажытную практыку Цэльса масавага выкарыстання лiгатyр падчас ампутацый. У 1552 г. Парэ, як яшчэ нядауна сам рэкамендавау прыпяканне для гемастазу, перавязвау сасуды у ходзе аблогi горада Мец. Ён аперыравау не толью у шпiталях, але i прама на палях б^вау, пра адну з яюх пазней успамшау: «Я вылечыу дваранiна з адарванай нагой: я даставiy яго дадому, вяселага, на драулянай назе; i ён, задаволены, казау, што добра^ што яго не прыпякалi жахлiвым чынам, каб спынщь кроу» [6]. Ужо у 1564 г. у адной са сваiх публша-цый Парэ раiy чытачу нiколi не выкарыстоуваць прыпяканне пры ампутацыях [2].

Яшчэ адным вынаходнiцтвам Парэ стала пе-равязка сасуда разам з вонкавымi тканкам^ што дазваляла яму ампутаваць канечнасщ вышэй за каленныя i локцевыя суставы - у той час гэта было даволi рэдкай i рызыкоунай практыкай [6].

Нягледзячы на вiдавочнyю эфектыунасць прарыуной методыю, прыняцце лiгатyр меды-цынскай супольнасцю было павольным. Нават любiмы вучань Парэ Жак Гшемо (1550-1613) перастау лiгiраваць сасуды пасля смерцi свайго вялшага настаyнiка. Гiйемо таксама заяуляу, што у выпадку гангрэнознай змены канечнасцi пры-пяканне спыняла крывацёк значна эфектыуней за лiгатyры. З iм згаджауся шатландскi хiрyрг Пггэр Лоу (1550-1610), якi вучыуся медыцыне у Парыжы i за свае жыццё паспеу паслужыць тром каралям: Фiлiпy II 1спанскаму (1527-1598), Анры IV Французскаму (1553-1610) i Джэймсу VI Шатландскаму (1566-1625). У 1597 г. Лоу сyмiраваy свой вопыт гемастазу пры аперацыях наступным чынам: «Калi прысyтнiчае гшенне -спыняй крывацёк прыпяканнем, калi адсyтнiчае гнiенне - выкарыстоувай л^атуру» [2].

Цяжкасць укаранення лiгiравання у практыку можна растлумачыць складанасцю аперацыi. У сярэднiм ампутацыя шжэй за лакцявы цi ка-ленны сустау патрабавала каля 25 л^атур, а вышэй - каля 53 [2]. У часы Парэ ва урачоу не

хапала часу, i, што больш важна, дастатковай колькасщ памочшкау, каб не толью утрымлiва-ць пацыента на месцы падчас аперацыi i пада-ваць шструманты, але i дапамагаць перавязваць сасуды. Часта, асаблiва ва умовах бггвы, у сувязi з вялiкай колькасцю чакаючых дапамогi раненых, хiрургам проста не хапала часу на адносна доугае накладанне лiгатур, i яны звярталiся да больш трауматычнага, але, без сумневау, больш хуткаму i простаму метаду прыпякання.

Важную ролю у практыцы лячэння гангрэны, у тым лiку праз ампутацыi, адыгралi працы «ба-цькi нямецкай ирургп» Вiльгельма Фабрыцыуса фон Хiльдэна (1560-1634). У сваiм «Зборы творау i медыка-хiрургiчных назiранняу» (якi выйшау у 1641 г. пасля смерцi аутара) ён апiсвае лячэнне «гангрэны» (пад якой меу на увазе вшьготную гангрэну) i «сфацэлюса» (пад якой меу на увазе сухую). Пры гангрэне мясцова ён ужывау павязкi, пластыры i мазi з алеямi ружы, горкага мвдалю, вiном, вiсмутам, воскам etc. Для таго, каб пера-весцi гангрэну у сфацэлюс, фон Хiльдэн сёк зме-неную скуру, краi ран рассоувау кручкамi, пасля чаго сыпау у раны парашкi з сумес высушаных рагоу i капытоу жывел, цукру, глшы etc. [11].

Пры сфацэлюсе фон Хiльдэн праводзiу ампу-тацыю на мяжы здаровых i хворых тканак, а пры наяунасцi гангрэны, якую не атрымлiвалася вы-лечыць мазямi i павязкам^ - у межах здаровых тканак [11]. У абодвух выпадках над месцам раз-рэзу ён накладвау тугую павязку, якую зацягвау палкай. Для ампутацый фон Хшьдэн рэкаменда-вау выкарыстоуваць распалены нож, каб гемас-таз праводзiуся непасрэдна пры разрэзе [2].

Англшсю ваенны хiрург Джон Вудол (15701643) практыкавау ампутацыi праз жывыя тканкi пры цяжкiх (звычайна агнястрэльных) раненнях канечнасцяу i ампутацыi праз мертвую тканку у выпадку гангрэны. Пры гэтым ён раiу: «Калi вы будзеце вымушаны праводзiць ампутацыю, то няхай ваш пацыент будзе прашфармаваны аб небяспецы смерцi пры яе выкананш <...> I няхай ён прыгатуе сваю душу да магчымай сустрэчы з Госпадам шчырай малiтвай, просячы мшасэрна-сцi i дапамогi Усемагутнага» [11].

Каб аддзялщь гангрэнозную тканку ад куксы, Вудол выкарыстоувау прыпяканне разам са зме-най павязак. Ен сцвярджау, што гэта бяспечна для пацыента, аднак праз негатыунае стауленне публiкi да прыпякання ра1у рабiць гэта «утойтва для зберажэння рэпутацыi» [2]. Нямногiя калеп iмкнулiся прытрымлiвацца парад Вудола i пра-цягвалi секчы канечнасцi па жывой тканцы, бо, у адрозненне ад англiйскага ирурга, мала хто меу магчымасць назiраць за павольным сепараваннем гангрэнознай ткани у пацыента месяцамi [4].

Значная заслуга у удасканаленнi тэхнiкi ам-путацыi прыналежыць Рычарду Уайзману (16221676), удзельшку англiйскай грамадзянскай вай-ны i асабiстаму хурургу караля Чарльза II (16301685). Уайзман распрацавау метад ампутацыi галёнкi, пры якiм памочшк хiрурга прыцiскау сцегнавую артэрыю да косщ пальцамi. Для па-мяншэння крывацёку перад аперацыяй Уайз-ман праводзiу пацыенту кровапусканне. Апроч

шшага, ён адзначау, што у супрацьвагу пры-ктыцы паступовага аддзялення пашкоджаных гангрэнай тканак, ампутацыя часта з'яулялася вырашэннем, якое прапаноувау сам пацыент. Многiя маракi i салдаты патрабавалi ампутаваць iм гангрэнозную канечнасць, паскольку гэта да-зваляла хутка скончыць боль i давала большую свабоду руху, у адрозненне ад доугага працэсу паутаральных балючых перавязак [4, 11].

У 1718 г. французсю хiрург Жан-Луi Пецi (1674-1750) вынайшоу турнiкет дагэтуль нязве-данай эфектыунасщ. Дзякуючы сваей канструк-цыi, ён не спаузау i прыкладау прамы цiск на буйныя артэрыi аперыруемай канечнасцi, да-ючы магчымасць для паспяховага гемастазу [2]. Таксама разам з англшсюм урачом Ушья-мам Чэзельдэнам (1688-1752) Пещ стварыу у 1720 г. метад прыкрыцця косцевага абрубка скурнай манжэткай [5].

Даволi радыкальных поглядау на ампутацыi прытрымлiвауся прускi ваенны хiрург 1аган Ульрых Бiльгер (1720-1796). У сваей манаграфн з красамоунай назвай «Дысертацыя аб бескарыс-насщ ампутацый канечнасцяу», якая пабачыла свет у 1761 г., ён выступау супраць гэтых апе-рацый, грунтуючыся на досведзе сваей працы у прускiм ваенным шпiталi. Там Бiльгер назiрау, як мнопя пацыенты з агнястрэльнымi ранен-нямi канечнасцяу, якiя адмовiлiся ад ампутацый, выжываль 1х лячэнне пры гэтым складалася са шматразовых балючых сячэнняу краёу ран i перавязак, i было вельмi працяглым - для ранена-га у нагу было звычайнай справай правесщ на бальнiчным ложку каля дзевящ месяцау [4].

З поглядамi Бшьгера згаджауся шатланд-скi хiрург i анатам Чарльз Бэл (1774-1842) [12]. Грунтуючыся на сваiм палявым вопыце, супраць неадкладнай ампутацыi выступау яшчэ адзiн вы-хадзец з Шатландьй - ваенны хiрург Джон Хан-тар (1728-1793), вучань Чэзелдэна i настаушк сусветна вядомага вынаходнiка вакцыны ад на-туральнай воспы Эдварда Джэнера (1749-1823). Хантар, аднак, прызнавау неабходнасць ампута-цый у выпадку, калi iншыя метады лячэння не дапамагалi пацыенту [4].

Заключэнне

Таюм чынам, на аснове вывучаных крынщ можна зрабiць высновы аб хiрургiчнай практы-цы ампутацый, пачынаючы з першабытных ча-соу да канца ХУШ стагоддзя.

АсноУнымi паказаннямi да ампутацый служылi гангрэна, шырокiя траумы, крывацёю, якiя нельга было спынiць шшым спосабам, пры-роджаныя дэфекты, пухлшы, укусы атрутных членiстаногiх i рэптылш, а таксама раненнi ха-лоднай щ агнястрэльнай зброяй, якiя суправад-жалiся сур'ёзным пашкоджаннем касцей i мяккiх тканак. Таксама у некаторых культурах апера-цыi праводзiлiся у якасцi пакарання за парушэн-не закона.

Ампутацый выконвалюя у асноуным гiльяцiн-ным метадам праз здаровыя цi мертвыя тканкi. Для антысептыю ран некаторыя хiрургi рэка-мендавалi выкарыстоуваць вiно.

Гемастаз праводзiyся з дапамогай розных ме-талау: прыпякання аперацыйнай раны распале-ным металам, апусканнем трауматычнай куксы у юпячы алей, лшраваннем сасудау, iх адсячэн-нем, накладаннем джгутау цi нацiскальных па-вязак, а таксама з дапамогай холаду.

Постаперацыйную рану пакiдалi адкрытай для аугаампутацыи косцi. Для наступнага фар-мiравання апораздольнай куксы магло вырабляц-

Лтаратура

1. Луцевич, Э. В. Ампутация / Э. В. Луцевич, В. Л. Андрианов, В. П. Немсад-зе // Большая медицинская энциклопедия / гл. ред. Б. В. Петровский. - 3-е изд. -Москва : Советская энциклопедия, 1974. - Т. 1. - С. 390-394.

2. Sellegren, K. R. An Early History of Lower Limb Amputations and Prostheses / K. R. Sellegren // Iowa Orthop J. - 1982. - Vol. 2. - P. 13-27.

3. Hallmarks of amputation surgery / K. Markatos [et al.] // Int Orthop. - 2019. - Vol. 43, № 2. - 493-499. - doi: 10.1007/s00264-018-4024-6.

4. Kirkup, J. Perceptions of amputation before and after gunpowder / J. Kirkup // Vesalius. - 1995. - Vol. 1, № 2. - Р. 51-58.

5. Сонголов, Г. И. Ампутации и экзартикуляции : учебное пособие / Г. И. Сонголов, О. П. Галеева. - Иркутск : ИГМУ, 2013. - 60 с.

6. Глянцев, С. П. Искусство, ремесло и наука ампутации конечности. Часть 1. Искусство и ремесло ампутации: от Гиппократа до Амбруаза Паре (V в. до н. э. - XVI в.) / С. П. Глянцев // Раны и раневые инфекции. Журнал им. проф. Б. М. Костючёнка. - 2020. - Т. 7, № 1. - С. 6-25. - doi: 10.25199/2408-9613-2020-7-1-6-25. - edn: RFPAFJ.

7. Briefel, A. Crimes of the hand: Manual violence and the Congo / А. Briefel // The Racial Hand in the Victorian Imagination (Cambridge Studies in Nineteenth-Century Literature and Culture). - Cambridge : Cambridge University Press, 2015. - Chap. 5. - Р. 129-150.

8. Birch, R. A history of limb amputation / R. Birch // J Bone Joint Surg Br. - 2008. - Vol. 90, № 10. - Р. 1276-1277. -doi: 10.1302/0301-620X.90B10.21244.

9. Stewart, C. P. U. An epidemiological study of war amputees and the cost to society / C. P. U. Stewart, A. S. Jain // Prosthetics and Orthotics International. - 1999. - Vol. 23, № 2. - Р. 102-106. - doi: 10.3109/03093649909071620.

10. Battlefield injuries: Saving lives and limbs throughout history [Electronic resource] // Lower Extremity Review. - Mode of access: https://lermagazine.com/cover_story/ battlefield-injuries-saving-lives-and-limbs-throughout-his-tory. - Date of access: 04.02.2024.

11. Глянцев, С. П. Искусство, ремесло и наука ампутации конечностей. Часть 2. Ремесло ампутации: от Амбруаза Паре до Пьера Диониса (конец XVI - начало XVIII в.) / С. П. Глянцев // Раны и раневые инфекции. Журнал им. проф. Б. М. Костючёнка. - 2021. - Т. 8, № 2. - С. 6-27. - doi: 10.25199/2408-9613-2021-8-2-6-27. - edn: GOIWGV.

12. Robinson, K. P. Historical aspects of amputation / K. P. Robinson // Ann R Coll Surg Engl. - 1991. - Vol. 73, № 3. - Р. 134-6.

ца выкройванне мякюх тканак i падпшоуванне косщ перад закрыццём раны.

У працэсе эвалюцьн рамяство ампута-цый на дадзеным пстарычным адрэзку перажы-вала як этапы прагрэсу, так i рэгрэсу. Прычынай таму служылi розныя пал^ычныя, сацыяль-на-эканамiчныя i рэлшйныя фактары. Значны уплыу на гэтую хiрургiчную практыку аказвалi чалавечыя вынаходнщтвы, таюя як агнястрэль-ная зброя.

References

1. Lucevich JeV, Andrianov VL, Nemsadze VP. Amputacija. In: Petrovskij BV, editor. Bolshaja medicinskaja jenciklo-pedija. 3 rd ed. Vol. 1. Moskva: Sovetskaja jenciklopedija; 1974. р. 390-394. (Russian).

2. Sellegren KR. An Early History of Lower Limb Amputations and Prostheses. Iowa Orthop J. 1982;2:13-27.

3. Markatos K, Karamanou M, Saranteas T, Mavrogenis AF. Hallmarks of amputation surgery. Int Orthop. 2019;43(2):493-499. doi: 10.1007/s00264-018-4024-6.

4. Kirkup J. Perceptions of amputation before and after gunpowder. Vesalius. 1995;1(2):51-58.

5. Songolov GI, Galeeva OP. Amputacii i jekzartikuljacii. Irkutsk: IGMU; 2013. 60 р. (Russian).

6. Glyantsev SP. Art, craft and science of limb amputation. Part 1. Art and craft of amputation: from Hippocrates to Ambroise pare (V century b.c. - XVI century). Wounds and wound infections. The prof. B.M. Kostyuchenok journal. 2020;7(1):6-25. doi: 10.25199/2408-9613-2020-7-16-25. edn: RFPAFJ. (Russian).

7. The Racial Hand in the Victorian Imagination (Cambridge Studies in Nineteenth-Century Literature and Culture. Cambridge: Cambridge University Press; 2015. Chap. 5, Briefel A. Crimes of the hand: Manual violence and the Congo; р. 129-150.

8. Birch R. A history of limb amputation. J Bone Joint Surg Br. 2008;90(10):1276-7. doi: 10.1302/0301-620X.90B10.21244.

9. Stewart CPU, Jain AS. An epidemiological study of war amputees and the cost to society. Prosthetics and Orthotics International. 1999;23(2):102-106. doi: 10.3109/03093649909071620.

10. Battlefield injuries: Saving lives and limbs throughout history [Internet]. Lower Extremity Review. Available from: https://lermagazine.com/cover_story/battlefield-in-juries-saving-lives-and-limbs-throughout-history

11. Glyantsev SP. Art, craft and science of limb amputation. Part 2. Craft of amputation: from Ambroise Pare to Pierre Dionis (late XVI century - early XVIII century). Wounds and wound infections. The prof. B.M. Kostyuchenok journal. 2021;8 (2): 6-27. doi: 10.25199/2408-9613-2021-8-26-27. edn: GOIWGV. (Russian).

12. Robinson KP. Historical aspects of amputation. Ann R Coll Surg Engl. 1991;73(3):134-6.

HISTORY OF AMPUTATION PRACTICE IN CONNECTION WITH WARFARE. PART 1. ART OF AMPUTATIONS FROM THE ANCIENT

TIMES TO THE SECOND HALF OF XVIII CENTURY A. A. Bakhta, N. E. Khilmonchyk

Grodno State Medical University, Grodno, Belarus

Limb amputations are one of the oldest surgical operations that are known to the humankind. Over the millennia of medical practice, the technique of amputations has been constantly changing and improving, either under the influence of the inventions made by outstanding surgeons or new stages of technical progress. In the first part of the article on the ground of literary sources, the main stages of the development of the mastership of amputation from the Primitive era to the second half of the XVIII century in direct connection with the evolution of warfare as well as key inventions and outstanding personalities are reviewed. The further development of the art of amputations from the second half of the XVIII century to Modern times is reviewed in the second part of the article.

Keywords: bleeding, gangrene, hemostasis, cauterization, ligatures, gunshot wounds.

For citation: Bakhta AA, Khilmonchyk NE. History of amputation practice in connection with warfare. Part 1. The craft of amputations from the ancient times to the second half of XVIII century. Journal of the Grodno State Medical University. 2024;22(3):282-287. https://doi.org/10.25298/2221-8785-2024-22-3-282-287.

Конфликт интересов. Автор заявляет об отсутствии конфликта интересов. Conflict of interest. The author declare no conflict of interest.

Об авторе / About the author

Бахта Алексей Александрович / Bakhta Alexey

Хильмончик Наталья Евгеньевна / Khilmonchyk Natalya, e-mail: chilmonczyk@mail.ru, ORCID: 0000-0001-9188-1576 * - автор, ответственный за переписку / corresponding author

Поступила / Received: 14.02.2024 Принята к публикации / Accepted for publication: 24.05.2024

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.