Научная статья на тему 'Военнослужащие Российской армии во властных структурах Беларуси (март - октябрь 1917 г. )'

Военнослужащие Российской армии во властных структурах Беларуси (март - октябрь 1917 г. ) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
54
18
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА / ЗАПАДНЫЙ ФРОНТ / WESTERN FRONT / ФЕВРАЛЬСКОЕ ВООРУЖЕННОЕ ВОССТАНИЕ / FEBRUARY ARMED REVOLT / ВРЕМЕННОЕ ПРАВИТЕЛЬСТВО КОМИТЕТ ОБЩЕСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ / PROVISIONAL GOVERNMENT COMMITTEE OF PUBLIC SAFETY / ДЕМОКРАТИЗАЦИЯ АРМИИ / ARMY DEMOCRATIZATION / СОВЕТЫ РАБОЧИХ И СОЛДАТСКИХ ДЕПУТАТОВ / SOVIETS OF WORKERS AND SOLDIER''S DEPUTIES / ВОЕННО-РЕВОЛЮЦИОННЫЕ КОМИТЕТЫ / REVOLUTIONARY-MILITARY COMMITTEES / БОЛЬШЕВИКИ / BOLSHEVIKS / ВОЕННОСЛУЖАЩИЕ / MILITARY PERSONNEL / ОРГАНЫ ВЛАСТИ WORLD WAR I / AUTHORITIES

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Семенчик Николай Ефимович

Статья посвящена характеристике военной власти и ее влияния на органы гражданского управления и самоуправления Беларуси накануне и во время революционных событий, а также на последнем этапе участия России в мировой войне. Дается оценка существующей литературы по исследуемым вопросам. Показано структура основных военных и гражданских органов управления, их общие задачи и взаимодействие. Обращается внимание на милитаризацию исполнительных органов власти в Беларуси после прихода к власти большевиков

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Article is devoted to the characteristic of the military power and its influence on bodies of civil management and self-government in Belarus on the eve of and at the time of revolutionary events of 1917, and also at the last stage of participation of Russia in World War I. The assessment of existing literature on a case in point is given. The structure of the main military and civil governing bodies, their general tasks and interaction is shown. The attention to militarization of executive bodies of the power in Belarus after coming to power of Bolsheviks is paid.

Текст научной работы на тему «Военнослужащие Российской армии во властных структурах Беларуси (март - октябрь 1917 г. )»

УДК 355.123 «1917/1918»

М. Я. Сяменчык, доктар пстарычных навук, прафесар, загадчык кафедры (БДТУ)

ВАЕННАСЛУЖАЧЫЯ РАС1ЙСКАЙ АРМ11 ВА УЛАДНЫХ СТРУКТУРАХ БЕЛАРУС1

(САКАВ1К 1917 - САКАВ1К 1918 ГГ.)

Артыкул прысвечаны характарыстыцы вайсковай улады i яе уплыву на органы цывшьнага к1равання i самашравання Беларусi напярэданi i у час рэвалюцыйных падзей, а таксама на апош-нiм этапе удзелу Расп у сусветнай вайне. Даецца ацэнка юнуючай лiтаратуры па даследуемым пытанш. Паказана структура асноуных вайсковых i цывшьных органау к1равання, ix агульныя задачы i узаемадзеянне. Звяртаецца увага на мштарызацыю выканаучых органау улады у Беларусi пасля прыходу да улады бальшавшоу.

Article is devoted to the characteristic of the military power and its influence on bodies of civil management and self-government in Belarus on the eve of and at the time of revolutionary events of 1917, and also at the last stage of participation of Russia in World War I. The assessment of existing literature on a case in point is given. The structure of the main military and civil governing bodies, their general tasks and interaction is shown. The attention to militarization of executive bodies of the power in Belarus after coming to power of Bolsheviks is paid.

Уводзшы. Тэма узаемадзеяння вайсковых i цывшьных структур у час вялтх сацыяльных узрушэнняу, як1м1 з'яуляюцца войны i рэвалю-цьи, уяуляе значную навуковую щкавасць. Тым не менш, у савецкай пстарыяграфи яна не знай-шла ютотнага адлюстравання. У адпаведнасщ з леншскай ацэнкай сусветнай вайны i рэвалю-цый 1917 г., камандаванне i афщэрсю корпус расшскай армй, царсю i Часовы урад, мясцовыя уладныя структуры, парадак ажыццяулення улады у прыфрантавых губернях, у тым лшу беларусюх, падавалюя толью у негатыуным ас-вятленш. Таксама партыйныя навукоуцы не ак-цэнтават увап на той акатчнасщ, што з пера-могай Кастрычнщкай рэвалюцыи органы новай улады складалюя пераважна з вайскоуцау i не карысталюя падтрымкай насельнщтва.

Асноуная частка. Удзел Расшскай ¡мперып у сусветнай вайне абумов1у павел1чэнне рол1 яе армй ва ус1х сферах жыццядзейнасщ грамадст-ва. Вядома, што з 1915 г. сам манарх у якасщ вярхоунага галоунакамандуючага значны час знаходз1уся у маг1лёускай Стауцы. У адпавед-насц1 з законам1 ваеннага часу, усе цыв1льныя органы юравання увайшл1 у падпарадкаванне ваеннаму камандаванню. Так, да пачатку 1917 г. на не занятай немцам1 тэрыторыи Беларус1 раз-мяшчал1ся войсю Заходняга i Пауночнага фран-тоу, а таксама М1нскай i Дзвшскай вайсковых акруг. Тут менавiта вышэйшаму камандаванню належала прэрагатыва выдання адпаведных загадау, распараджэнняу, цыркулярау у дачы-неннi мясцовага насельнiцтва з мэтай падтры-мання належнай абароназдольнасщ армй. Ула-да камандуючых фрашаш i армiямi, начальнi-кау акруг i гаршзонау распаусюджвалася i на сферу цывшьнага юравання, у тым лшу на пы-таннi, яюя знаxодзiлiся у кампетэнцыi губерна-тарау беларускix губерняу [1-2].

Гарадскiя думы таксама не былi аутаномны-мi у вырашэннi сваix праблем [3]. Грамадзянс-кiя улады неслi адказнасць за адпрауку майст-роу для пабудовы ж^гтла для акопнiкаУ [4], дас-тауку папаунення, падвозку дроу для чыгункi [5]. Найбольшы аб'ём абавязкау, ускладзеных на органы улады, быу звязаны з забеспячэннем армй прадуктамi [6]. Невыпадкова усе губерната-ры былi прызначаны упаунаважанымi Старшы-нi Асобай Нарады па харчовай справе [7].

Нягледзячы на ваенны час, у прыфрантавых раёнах, у тым лшу на Беларуси сiстэма дзяр-жаунага юравання не парушылася i мiлiтарыза-цып яе апарату не адбылося. Тут юнавала асо-бая сiстэма ажыццяулення улады, якая спрыяла падрыхтоуцы Дзеючай армй Раси да запланава-нага на вясну 1917 г. наступлення.

Аутарытэт i рэальная улада камандавання расшскай армй выразна праявiлiся адразу пасля Лютаускага паустання у Петраградзе, калi вы-шэйшае камандаванне пераканала Мшалая II у неабxоднасцi адрачэння ад трона. Тыя ж якасцi вайскоуцау паспрыялi фармiраванню грамадскix камiтэтау у краше, у тым л^ у гарадах i мястэч-ках Беларусь Менавга апора на сiлу гаршзонау дала магчымасць грамадскiм дзеячам аргашза-вацца перад небяспекай пагромных выступлен-няу з боку мясцовых юдафобау i салдат, якiя выйшлi з-пад кантролю камандзiрау [8].

У асноунай жа масе арганiзатарамi грамад-сюх сходау i членамi азначаных камготау з'яу-лялiся вайскоуцы. У ix лшу: генералы Эверт (Мiнск) i Ма^мау (Бабруйск), есаул Гнiлары-бау (Вiцебск) i падпалкоУнiк Палiй (Чэрыкау), прапаршчыкi Багданау i Сеурук (Гомель) i шш. Не менш значную ролю адыграт вайскоуцы i у ахове парадку, замянiушы скасаваную палщыю да часу, пакуль не была сфармiравана народная мiлiцыя [9, с. 26-31].

История

27

Асноуная ж маса прафесшных вайскоуцау па-ранейшаму бачыла сваёй найпершай задачай абарону краiны i разгром кайзераускай Герма-нii, таму iх удзел у абнауленш або утварэнш новых уладных структур быу нязначным.

З узмацненнем палiтызацыi расiйскага гра-мадства роля вышэйшага камандавання ва ус-таляванш новага ладу пераставала выглядаць паз^ыунай. Нягледзячы на прынесеную прыся-гу Часоваму ураду, генералiтэт i афiцэрскi корпус трапiлi пад негалоснае падазрэнне «рэва-люцыйнай дэмакратыи» у контррэвалюцыйнас-цi. У вышку дэмакратызацыи армii, распачатай мiнiстрамi Часовага урада А. Гучковым, а за-тым А. Керанскiм пры падтрымцы Петраград-скага i мясцовых Саветау, роля ваеннага ка-мандавання у сiстэме дзяржаунай улады i нават у межах самiх узброеных сш стала паступова знiжацца.

Абраны 17 красавца Камiтэт Заходняга фронту (Мшск) не толькi з'яуляуся апорай дэ-макратычных сiл, у тым лшу урадавых камюа-рыятау, але i абмяжоувау уладу камандавання. Мала таго, з мэтай пастаноую генералiтэту пад пал^ычны кантроль «рэвалюцыйнай дэмакра-тып» быу заснаваны iнстытут ваенных камюа-рау з лiку цывiльных асоб. Важнейшым наступ-ствам гэтага новаувядзення зрабiлася аслаблен-не сiстэмы юравання узброенымi сiламi i зш-жэнне аутарытэту вышэйшага камандавання.

З наданнем усiм грамадзянам, у тым лшу вай-скоуцам, дэмакратычных свабод новыя органы выканаучай улады - камюарыяты i валасныя камiтэты - стал папауняцца прадстаушкам розных нацыянальных, прафесiйных, партыйных, грамадскiх арганiзацый, у тым лшу Саветау. Пры гэтым вайскоуцы больш патрабавальна ставiлiся да новых органау улады. Да прыкладу, менавiта пад уздзеяннем Вiцебскага i Гомельскага Саветау салдацкiх дэпутатау адбылася замена губерн-скiх камюарау М. Карташова i М. Друцкага-Сакалiнскага. Намеснiкам Лепельскага павятова-га камюара быу абраны дэпутат Вщебскага Саве-та салдацюх дэпутатау Чумак [9, с. 30, 118-120].

СапраУднымi выразнiкамi iнтарэсау вяскоу-цау з'яулялюя лiдары сялянскiх Саветау, эсэры прапаршчыю М. Гольман (Магiлёу), У. Фшпау (Орша), салдат В. Майсееу (Вщебск) i iнш.

Вясной - летам 1917 г. для вайскоуцау за-няць пасаду у цывiльным апараце было даволi складана. Як правша, яе мелi адстауныя ваен-наслужачыя. Толькi у шэрагу выпадкау (Ба-рысау, Мiнск, Невель, Полацк) малодшыя афiцэры прызначалiся на пасады павятовых камiсарау i iх намеснiкау, а крыху часцей - на мшцэйсюя пасады [10].

Значна большая прысутнасць вайскоуцау назiралася у органах самакiравання, асаблiва,

гарадсюх думах, выбары у якiя адбылюя летам 1917 г. Акрамя шшых, мандаты думскiх гласных набылi ваенныя урачы В. Дамагарау, Г. Фё-дарау, Д. Збарскi, С. Брадовiч (Бабруйск) [11], В. Шалаеу (Орша) [12], М. Лабендзь (Слуцк) [13], афiцэры П. Асланау, А. Лхшцю (Вiцебск), П. Баг-данау, П. Сеурук, салдаты М. Засорын i Р. Шы-шаеу (Гомель) [14], ваенны урач-ветэрынар I. Даленка (Рагачоу) [15] i iнш.

У вышку дэмакратызацыи сiстэмы дзяржау-нага юравання i самакiравання Беларусi туды трапiла значная колькасць малодшых афщэрау. Дзяржауныя структуры валаснога узроуню (харчовыя, зямельныя, выканаучыя камiтэты) адчувалi моцны уцiск з боку тых салдат, якiя легальна цi нелегальна траплялi у сельскую мясцовасць. 1х з'яуленне у вёсцы часцей за усё негатыуна адбiвалася на аграрным становшчы i ходзе земскiх выбарау. У цэлым наяунасць вайскоуцау ва уладных структурах Беларус ю-тотна умацоувала аутарытэт апошнiх i надавала станоучыя перспектывы на паспяховае завяр-шэнне рэвалюцыi, што асацыiравалася са скл> каннем Устаноучага сходу.

Пасля узброенага звяржэння Часовага урада атрадамi салдат, матросау i рабочых Петраграда прысутнасць вайскоуцау ва уладных структурах крашы набыла тэндэнцыю да павелiчэння, але не у камiсарыятах, земствах щ думах, а у Саве-тах рабочых, салдацкiх i сялянсюх дэпутатау, аб-вешчаных органамi дзяржаунай улады. Але на Беларус азначаныя класавыя грамадска-паль тычныя арганiзацыi, узначаленыя бундауцамi, меншавiкамi i эсэрамi, успрынялi «рабоча-сялян-скую рэвалюцыю» як бальшавщю пераварот i адмовiлiся прызнаць мэтазгоднасць пераходу улады у свае рую. На iх думку, перад пагрозай распальвання грамадзянскай вайны бальшавiкi не павшны былi уздымаць паустанне i браць на сябе функцыi, ускладзеныя на Устаноучы сход.

Са свайго боку, бальшавЫ пры падтрымцы левых плыняу iншых партый правялi пераабран-не Саветау з мэтай забеспячэння у iх свайго па-навання. З улiкам таго, што у Беларусi партый-ная арганiзацыя бальшавшоу амаль цалкам скла-далася з франтавых i тылавых вайскоуцау, натуральна, што прысутнасць апошнiх у Саветах зрабшася пераважаючай. Вызначальным факта-рам у гэтым накiрунку з'яулялася дзейнасць надзвычайных органау улады - Ваенна-рэвалю-цыйных камiтэтау, бальшавiцка-вайсковых па складзе, яюя iснавалi паралельна з Саветамi i, па сутнасцi, замянялi iх. Першыя ВРК у гарадах Беларус узшкш у канцы кастрычшка 1917 г. у Вщебску, Лепел1, Оршы, Рэчыцы, Лутнцы, Слуц-ку, Нясв1жы, М1ры, Полацку, Гарадку, Вшейцы. У некаторых гарадах (Мшск, Вщебск, Гарадок, Магшёу) яны дзейшчал1 паралельна з Саветам1

[16, с. 9-11]. Так, у Мшску асноуныя рычап юравання засяродзшся не у Савеце, а у ВРК За-ходняга фронту. Прычым юраунщтва дзвюма установам1 здзяйсняу К. Ландэр.

Можна меркаваць, што бальшавш стара-люя не акцэнтаваць увагу на вайсковым скла-дзе новага органа улады, таму уключал1 у яго цывiльных таварышау па партьи. Фармiраван-не губернскiх i павятовых уладных структур адбывалася на з'ездах, аргашзаваных бальша-вiкамi i прадстауленых галоуным чынам сал-датамi. Паказальным у гэтым сэнсе з'яуляуся прынцып фармiравання Аблвыкамзаха (стар-шыня - прапаршчык М. Рагазiнскi), са 187 чле-нау якога асноуную масу - 100 чалавек -склалi дэлегаты II з'езда Заходняга фронта, у тым лiку новы галоунакамандуючы А. Мясш-коу [17, с. 287]. Бясспрэчна, што дэлегаты Усебеларускага з'езда мелi усе падставы не прызнаваць законнай уладу Аблвыкамзаха i СНК Заходняй вобласцi i фронту як уста-ляванай без удзелу карэннага насельнщтва.

Характэрна, што новая «савецкая» улада больш щ менш трывала усталёувалася у губерн-скiх i павятовых гарадах. Што тычыцца валас-ных цэнтрау, то абраныя па дэмакратычных прынцыпах земскiя сходы i управы працягвалi дзейнiчаць да вясны наступнага года.

Заключэнне. Па меры развалу арми пры-сутнасць вайскоуцау у нарадах i вёсках пра-цягвала узрастаць, i гэтая акалiчнасць у большасцi з трывогай успрымалася мiрным насельнiцтвам, паколькi новая улада не зау-сёды магла уратаваць яго ад пагромау i ра-баунiцтва. З другога боку, частка салдац-кай масы, прывабленая рэвалюцыйнымi лозунгам^ рабiлася апорай новай улады у ба-рацьбе з прэтэндэнтамi на яе з боку былых саратшкау па «рэвалюцыйнай дэмакратыi». Але колькасць вайскоуцау не пераходзша у якасць улады: ваешзаваныя Саветы не раб> лiся мацнейшымi, бо фармiравалiся без рэ-альнага удзелу насельнiцтва i перспектыу на яго абарону ад знешняй бяспекi. I невыпадко-ва, што, калi 18 лютага 1918 г. кайзераусюя войскi перасеклi акопы былой расiйскай армп на тэрыторып Беларусi, вышэйшыя органы бальшавiцкай улады не здолелi аргашза-ваць эфектыунага супрацiулення i уцяклi у Смаленск.

Л^аратура

1. Нацыянальны пстарычны архiy Беларус (НГАБ). - Фонд 2508. - Воп. 1. - Спр. 6516. -Л. 3, 7.

2. Могилевские губернские ведомости. -1917. - 28 янв.

3. Минский голос. - 1917. - 23 фев.

4. НГАБ. - Фонд 2496. - Воп. 1. - Спр. 3246. -Л. 213.

5. НГАБ. - Фонд 2496. - Воп. 1. - Спр. 3246. -Л. 41.

6. НГАБ. - Фонд 2089. - Воп. 1. - Спр. 102. -Л. 8.

7. НГАБ. - Фонд 2038. - Воп. 1. - Спр. 130. -Л. 23.

8. Сяменчык, М. Я. Аб стане законнасщ i правапарадку на Беларуа у кантэксце рэвалю-цыйнага абнаулення расшскага грамадства у сакавшу - кастрычшку 1917 г. / М. Я. Сяменчык // Труды БГТУ. Сер. V, Политология, философия, история, филология. - 2008. -Вып. XVIII. - С. 97-101.

9. Сяменчык, М. Я. Грамадска-паттычнае жыццё на Беларус1 у перыяд Лютаускай { Каст-рычнщкай рэвалюцый (сакавш 1917 - сакавш 1918 гг.): у 2 ч. / М. Я. Сяменчык. - Мшск: БДПУ, 2001. - Ч. 1. Грамадска-паштычнае жыццё ва умовах дэмакратычнага рэжыму. - 200 с.

10. Витебское слово. - 1917. - 7 окт.

11. Голос народа. - 1917. - 6 июля.

12. Нацыянальны арх1у Рэспублш Беларусь. -(НАРБ). - Фонд 60. - Воп 4. - Спр. 4. - Л. 41.

13. Голос народа. - 1917. - 13 июня.

14. Рабочая мысль - 1917. - 24 июня.

15. НАРБ. - Фонд 60. - Воп 3. - спр. 164. -Л. 107.

16. Сяменчык, М. Я. Грамадска-паштычнае жыццё на Беларуа у перыяд Лютаускай { Каст-рычнщкай рэвалюцый (сакавш 1917 - сакашк 1918 гг.): у 2 ч. / М. Я. Сяменчык. - Мшск: БДПУ, 2001. - Ч. 2. Грамадска-паштычнае жыццё ва умовах складвання таташтарнага рэжыму. - 160 с.

17. Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: док. и материалы: в 2 т. - Минск: Госиздат БССР, 1957. - Т. 2: Победа социолистической революции и упрочение Советской власти в Белорусии (октябрь 1917 г. - март 1918 г.). - 1072 с.

Пастуту 20.03.2013

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.