Научная статья на тему 'Аперацыя пад Крэвам як адна з буйнейшых ваенных бітваў на беларускіх землях падчас Першай сусветнай вайны'

Аперацыя пад Крэвам як адна з буйнейшых ваенных бітваў на беларускіх землях падчас Першай сусветнай вайны Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
285
76
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ / ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА / КРЕВСКАЯ ОПЕРАЦИЯ / ВОЕННАЯ БИТВА / ВОЕННАЯ ИСТОРИЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Цуба М.В.

В данной статье исследуется проведение одной из крупнейших операций в годы Первой мировой войны на белорусских землях. Анализируется подготовка операции, ее цели, задачи, отношение воюющих сторон к знаменитым памятникам архитектуры. Особое внимание уделяется военным действиям, в ходе которых принимал участие «женский батальон смерти».

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

MILITARY OPERATION NEAR KREVO AS ONE OF THE GREATEST BATTLES ON BELARUSIAN LAND DURING WORLD WAR I

In the article one of the greatest military operations on Belarusian land during World War I has been considered. The research provides the analysis of how the operation was planned, it reveals the objectives and tasks, and shows the attitude of the rivals to famous architectural monuments. Special attention has been paid to the battle itself, in which «women’s murder battalion» took part.

Текст научной работы на тему «Аперацыя пад Крэвам як адна з буйнейшых ваенных бітваў на беларускіх землях падчас Першай сусветнай вайны»

УДК 947.6 (=411.6) «1914/1916»

АПЕРАЦЫЯ ПАД КРЭВАМ ЯК АДНА З БУИНЕИШЫХ ВАЕННЫХ Б1ТВАУ НА БЕЛАРУСК1Х ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАИ ВАИНЫ

М.В. ЦУБА

Палеск дзяржауны утверстэт, г. Шнск, Рэспублка Беларусь

Уводзшы. Першая сусветная вайна была часам грандыезных перамен як у псторьи усяго ча-лавецтва, так i у беларусау. У жшуне 1915 года на беларусюх землях распачалiся ваенныя дзеяннi памiж расiйскiмi i германскiмi войскамi. Нягледзячы на тое, што Свянцянскi прарыу, здзейснены кайзераускiмi войскам^ часткова быу лiквiдаваны, усе ж значная частка заходшх беларускiх зем-ляу аказалася пад германскай акупацыяй. Менавiта яшчэ тады, падчас завяршаючай стадыi самага буйнага прарыву Першай сусветнай вайны, у эпiцэнтры бязл^асных, упартых баеу апынулiся прыфрантавыя беларусюя мястэчкi Крэва i Смаргонь. Пасля Палескай аперацыi у кастрычнiку 1915 года фронт стабшзавауся на мяжы Дзвiнск - Паставы - Смаргонь - Крэва - Баранавiчы -Пшск. У вынiку, больш чым два з паловай гады на дадзенай мяжы мела месца пазщыйная вайна, у час якой акрамя Нарачанскай i Баранавщкай аперацый на беларусюх землях была праведзена яшчэ i Крэуская ваенная аперацыя, якую з 6 па 9 (19-22) лшеня 1917 года ажыццявша 10-я расшская армiя пад камандаваннем генерал-лейтэнанта М.М. Юсялеускага i начальнiка штаба ге-нерал-маера А.Ф. Дабрышына [1, с.794].

Асноуная частка. Аперацыя задумвалася i развiвалася наступным чынам. У сувязi з наступ-леннем англiйскiх войск пад 1прам, каб не даць магчымасщ Германii перакiнуць частку сваiх войск з усходу на захад, Антанта патрабавала ад Часавога урада на чале з А. Керансюм падтрымю ваен-нымi дзеяннямi на усходшм фронце. Аднак, калi чэрвенскае наступленне Пауднева-Заходняга фронту на львоусюм наюрунку правалiлася, было вырашана праз месяц распачаць наступальную аперацыю Заходняга фронту на участку Крэва - Смаргонь.

Дакладны план Крэускай аперацыi быу распрацаваны загадзя, яшчэ у студзеш 1917 года, але па розных прычынах тэрмiн яе правядзення неаднаразова адкладвауся i карэктыравауся.

За некалью дзен да аперацыi у шэрагах 10-й армii адбыуся iнцыдэнт, як атрымау шырокi рэза-нанс. Салдаты 2-й Кауказскай грэнадзерскай дывiзii моцна збш прысланага да iх камюара. Гэта стала вядома кiраунiку Часовага урада А.Ф. Керанскаму, па патрабаванню якога былi прыняты строгiя меры да вшаватых, а таксама да камандуючага 10-й армiяй М.М. Юсялеускага.

У вынiку, камандуючы 10-й армiяй, якая павiнна была вырашыць лес усей аперацьп, быу папярэджаны, што ен у хуткiм часе будзе зняты са сваей пасады. Бясспрэчна, што, знаходзячыся у такой штуацыи, М.М. Кiсялеускi не мог узяць на сябе паунавартае кiраунiцтва ушм ходам апера-цыi. I усе ж расшскае камандаванне Заходняга фронту на чале з вядомым генералам А.ГДзяшкшым, якi асабiста ажыццяуляу каардынацыю i у сувязi з дадзеным iнцыдэнтам больш звычайнага умешвауся у ход аперацыi, ускладвала на паспяховае яе правядзенне вялiкiя спадзя-ванш.

А.Ф. КерансК праводзщь агляд войск на фронце

Генерал А.1. Дзяшкш з камандуючыш армш Заходняга фронту. 1917 г

Меркавалася, што 10-я расшская армiя пасля магутнага артабстрэлу варожых пазiцый здолее прарваць германскую лiнiю абароны у раёне Крэва, авалодае населеннымi пунктамi Солы, Жупра-ны, Граужышю i у ходзе далейшага наступлення выйдзе на подступы да горада Вшьня. Згодна з планам, пад Крэва была дастаулена вялiкая колькасць артылерып. Па некаторых звестках, да месца прарыву было сцягнута 900 гармат самага рознага калiбру. Гэтыя гарматы у асноуным былi зроб-лены на заводах Англii i ЗША, мелi дальнабойкасць звыш 20 кшаметрау i дастаулялiся на фронт разам з боспрыпаса\п з розных расшсюх портау.

Так1я гарматы пастаулялкя Антантай Расшсшя артылерысты на пазщыях. 1917 г.

расшскай арчи у 1916 - 1917 гг.

Больш магутнай артылерып, чым пад Крэва, расшская армiя дагэтуль яшчэ не збiрала. Такiм чынам, лес гiсторыi наканавау аднаму з самых старажытных на беларусюх землях абарончых збу-даванняу - Крэускаму замку, вытрымаць самую буйную артылерыйскую атаку расiйскiх войск за усю Першую сусветную вайну.

У сваю чаргу, працiунiк прыкладау усе намаганнi, рабiу усё магчымае, каб як можна лепш пад-рыхтавацца да абароны i умацаваць свае пазiцыi. Нямецкая абарона натчвала тры лiнii, была па-майстэрску умацаваная i добра прадуманая.

Зтогвоп

Нямецк1я умацаванн1 па л1нН фронта. 1917 г. Малюнак з нямецкай паштоук1

Немцы узвялi на сваiх абарончых рубяжах магутныя бетонныя доты. Пры чым шматлiкiя доты i куляметныя гнезды былi умела убудаваны i замаскiраваны непасрэдна у самiх сценах Крэускага

замка i блiжайшых да яго шшых пабудовах. Фактычна, усе каменныя пабудовы у мястэчку Крэва, был1 прыведзены у абарончы стан 1 значна павял1чвал1 абароназдольнасць нямецюх пазщый.

Замасшраваны нямещк дот у башш Крэускага замку

Мелiся надзейна збудаваныя бетонныя блiндажы, у якiх тапiлiся грубю i было электрычнае асвятленне, акрамя таго, электрычны ток быу падведзены да некалькiх радоу загародау з калючага дроту. Электрастанцыя знаходзiлася у глыбока забетанiраваным бункеры, непадалеку ад весю Войневiчы. Усе драуляныя пабудовы, што знаходзшся побач з лшяй фронту, былi разабраныя для будаунщтва самага рознага кшталту умацаванняу. Каб любым коштам утрымаць свае пазщый, немцы нават правялi з Гудагая да Крэва вузкакалейку, па якой на перадавую дастаулялi харчаван-не 1 боепрыпасы.

Бункер, збудаваны немцамi у Крэусшм замку

Яшчэ пасля Свянцянскага прарыву мястэчка Крэва было падзелена напалову. Па цэнтральнай частцы мястэчка працякала рэчка Крэулянка, менав^а яна прадстауляла сабой мяжу памiж расiйскiмi i германскiмi пазiцыямi. Для прарыву плануемай атаю, эпiцэнтрам якой павшна было стаць Крэва, меркавалася задзейшчаць усю 10-ю расiйскую армда (3-цi, 38-мы, 1-шы Сiбiрскi, 2-гi Кауказск1 корпусы), а таксама некаторыя суседнiя з ей фармiраваннi таго ж Заходняга фронту (каля 17 тысяч салдат i афщэрау). Акрамя таго, для барацьбы з самалëтамi працiунiка былi створа-ны спецыяльныя супрацьпаветраныя батарэi i перадыслацыраваны пад Крэва тры авiяцыйныя атрады.

З германскага боку у раене прарыву займала абарону не болей 8 тысяч чалавек, аднак нямецюм афiцэрам больш-менш удавалася падтрымлiваць у сваiх вайсковых фармiравннях дысцыплiну i парадак. Наадварот, у расiйскiх войсках з кожным днем дысцыплша слабела, частымi сталi выпад-кi дэзерщрства i невыканання загадау. Няма сумнення у тым, што расiйскiя салдаты, якiя знаходзiлiся у той час у Крэусюм рэгiëне, не падтрымлiвалi iдэю летняга наступлення, якое рыхта-валася па распараджэннi Часовага урада.

Расшскш акопы на перадавой у раене лши Крэва-Смаргонь. 1917 г.

Улiчваючы вышэй адзначаныя абставшы, з мэтай падняцця маральнага баявога духу салдат, Часовым урадам у Петраградзе была створана «Першая жаночая ваенная каманда смерщ», так званы «жаночы батальён смерцi» пад камандаваннем Марыi Бачкаровай. З 2-х тысяч добра-ахвотнщ былi адсеяны «ненадзейныя» i тыя, хто не вытрымау суровых умоу салдацкага жыцця. У вынiку у батальёне засталося крыху болей двухсот найлепш падрыхтаванных да ваеннай справы жанчын. Менавiта пад Крэва, дзе распачалася падрыхтоука сур'ёзнай наступальнай аперацьп, i быу накiраваны гэты жаночы батальен.

Агляд жаночага батальена. Другая злева М. Бачкарова

Камандаванне Заходняга фронту планавала правесщ Крэускую аперацыю у тры этапы: спачат-ку нанесщ магутны удар па пазщыях пращушка артылерыяй, затым распачаць iмклiвыя атакую-чыя дзеяннi, пасля чаго замацавацца на новых адваяванных у немцау пазiцыях [2, с. 43].

Артылерыйская падрыхтоука пачалася 6 (19) лшеня 1917 года у 5 гадзш ранiцы i доужылася на працягу трох дзён. Германскiя пазщып абстрэльвалiся нават хiмiчнымi снарадамi. У вышку артаб-стрэлу на участку запланаванага месца прарыва нямецкiя акопы i умацаваннi былi моцна пашкод-жаны i часткова разбураны, у шматлтх месцах прабiты праходы у драцяной загародзе. Мноства драуляных збудаванняу, а таксама хат, што былi за нямецкай лiнiяй фронту, былi знiшчаны i зруйнаваны.

Не вытрымалi артылерыйскага агню i мураваныя будыню. Найбольш пацярпеу ад артабстрэлу Крэусю замак, у сцянах якога паусюдна зеуралi прабоiны, а ад самай прыгожай Княжацкай вежы засталiся толью рэшткi разбуранага першага паверха. Таю ж лёс напаткау Свята-Троiцкую царкву,

моцна пашкоджанай таксама аказалася царква святога Аляксандра Неускага. Увогуле, усе нава-колле было зрыта шматлiкiмi варонкамi i завалена калючым дротам.

9 (22) лшеня, пасля трохдзеннай безперапыннай артпадрыхтоую, расiйская пяхота перайшла у атаку. Ужо праз 20 хвшн пасля пачатку наступлення першая лшя германскiх акопау была занята. Найбольш паспяхова развiвау наступленне 38-мы армейсю корпус пад камандаваннем генерал-лейтэнанта 1.Р. Доубар-Муснщкага, корпус змог авалодаць галоунымi ачагамi супращулення немцау у мястэчку Крэва - замкам, касцелам i могшкамь Вызначылася 175-я пяхотная дывiзiя пад камандаваннем генерал-маера В.С. Смiрнова, якая, авалодаушы крэускiмi умацаванням^ прасуну-лася наперад больш чым на 3 км ад першай германскай лiнii i змагла заняць веску Тамасоука [3, с. 45].

Аднак на некаторых участках бой нашу пераменны характар: пазiцыi раз за разам пераходзш то у адны, то другiя рукi. У шматлшх выпадках наступленне расiйскiх садат захлыналася падчас пераадольвання перашкод з калючага дроту. Часта у таюх выпадках немцы расстрэльвалi расiйскую пяхоту ва упор з куляметау, схаваных у добра замаскiраваных i надзейна абароненых бетонных гнездах, а таксама рабш абстрэл снарадамi з удушаючымi газамi.

Атручаныя газам падчас Крэускай амерацьп нашроуваюцца на эвакуацыйны пункт

Параунальна, на невялiкай адлегласцi прарыва шырыней 20-25 кiламетрау мясцовасць была вельмi разнастайнай. Тут мелiся, акрамя населеных пунктау на чале з Крэвам, лясныя масiвы, па-ляны, балоты, маленькiя рэчкi. На дадзенай мясцовасцi у баявых дзеяннях удзельнiчалi артылерыя, куляметныя разлiкi, кавалерыя, пяхота. Усе гэта давала магчымасць адсочваць эфектыунасць уза-емадзеянняу розных радоу войск з улiкам прыроднай характарыстыю вышэй адзначанага рэгiëна, дзе праводзшася ваенная аперацыя. Як правiла, у баях у падобнай мясцовасщ неабходна выкары-стоуваць гiбкае манеураванне у спалучэннi з хуткiмi, смелымi i рашучымi дзеяннямi у ходзе атаю. Аднак на пачатку паспяховае на большасщ участкау прарыву наступленне расшскай пяхоты пас-тупова пачало запавольвацца. Сказвалася разбалансаванасць падчас атаю, калi адныя наступалi, а другiя не зауседы падтрымлiвалi, не было каардынацып памiж рознымi родамi войск, адсутнасць добра прадуманага манеуру на мясцовасщ, значныя страты i нежаданне у сувязi з гэтым большасцi салдат рызыкаваць жыццем фактычна звялi да нуля выдатна спланаваную i паспяхова праведзе-ную артылерыйскую падрыхтоуку напярэдадш аперацыi.

Схема наступальных дзеянняу 10-й армй Заходняга фронту падчас . ммеиьскам амерацьп 1917 г.

Менав^а гэтае наступленне стала жахлiвым баявым хрышчэннем для байцоу «жаночага бата-льёна смерщ». Батальён займау пазiцыю памiж Крэвам i Наваспаскам i уваходзiу у склад 1-га Сiбiрскага корпуса 10-й армй, яюм камандавау генерал-лейтэнант Я.А. 1скрыцю [1, с. 829].

Пра тое, як праявш сябе падчас бою жанчыны, паведамляе у сваiх успамшах генерал А.I.Дзянiкiн: «Жаночы батальен доблесна перайшоу у атаку, не падтрыманы «рускiмi волатамЬ>. I калi распачалося сапрауднае пекла ад варожага артылерыйскага агню, бедныя жанчыны, забыушыся пра тэхшку рассыпнога строю, сцiснулiся у кучку - бездапаможныя, адзiнокiя на сваiм участку поля, узрыхленага нямецкiмi бомбамi. Панеслi страты. А «волаты» часткова вярнулiся назад, часткова зусiм не пакiдалi акопау» [4, с. 57].

У вышку, дзве жанчыны загшут, больш за 30 атрымалi раненнi i кантузй. Камандзiр батальёна Марыя Бачкарова пасля гэтага бою была шпiталiзавана. Маральны дух батальёна быу зломлены i у далейшым у баявых дзеяннях ён удзелу не прымау [5, с. 51].

Заключэнне. У рэшце рэшт наступленне поспеху не мела, а на чацвёрты дзень пасля свайго пачатку Крэуская аперацыя была канчаткова спынена. Больш таго, расiйскiя войскi вымушаны былi адысцi на свае старыя пазiцыi. Адтэрмiнаванае пакаранне М.М. Юсялеускага, на якога i тут усклалi галоуную вiну, было здзейснена, ён быу зняты з камандавання армiяй i накiраваны у рэзерв.

Таюм чынам, выканаць пастауленыя мэты i задачы у ходзе Крэускай аперацьп у iстотнай сту-пенi не удалося, а лiнiя фронту засталася на ранейшым месцы.

Тым не менш, аперацыя аказала iстотны уплыу на германскае ваеннае камандаванне, якое так i не адважылася у гэты перыяд перакiнуць з беларусюх земляу хоць адно якое-небудзь вайсковае фармiраванне на Заходнi тэатр ваенных дзеянняу. А гэта, у сваю чаргу, пасадзейшчала англiйска-му камандаванню для вырашэння сваiх стратэгiчна-наступальных задач пад 1прам.

Л1ТАРАТУРА

1. Залеский, К.А. Кто был кто в Первой мировой войне / К.А. Залеский. - М.: ООО «Издательство АСТ» : ООО «Издательство Астрель», 2003. - 894 с.

2. Камшсю, А. Крэва у полым1 Першай сусветнай.../ А. Камшсш // Беларуск1 пстарычны часотс. 2007. -№ 6. - С. 39-43

3. По следам Первой мировой войны в Беларуси. Сморгонский район : фотоальбом фото и текст В. Баг-данова. - Мшск : П 41 Гольфстрим, 2007. - 64 : фот.

4. Деникин, А.И. Очерки русской смуты Т.Т. 1-5 1921-1926 / Т.2. 1922 / А.И. Деникин. - Будапешт, 227

с.

5. Кушнер, В. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншчына : трагедыя, гера1зм, памяць / В. Кушнер // Беларуси пстарычны часотс. 2007. - № 6. - С. 44-51

MILITARY OPERATION NEAR KREVO AS ONE OF THE GREATEST BATTLES ON BELARUSIAN LAND DURING WORLD WAR I

M.V.TSUBA Summary

In the article one of the greatest military operations on Belarusian land during World War I has been considered. The research provides the analysis of how the operation was planned, it reveals the objectives and tasks, and shows the attitude of the rivals to famous architectural monuments. Special attention has been paid to the battle itself, in which «women's murder battalion» took part.

© Цуба М.В.

Пастуту у рэдакцыю 30 сакавгка 2012 г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.